Мікрараён школы, замацаваны за ўстановай, для ажыццяўлення ўліку дзяцей, якія падлягаюць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі: п.Тугаліца, в.Арэхава, в.Варановічы, п.Залессе, п.Убалацце, п.Чырвоны Лес, в.Дуброва.
МЭТА, ЗАДАЧЫ І ФУНКЦЫІ ШКОЛЫ
Асноўная мэта дзейнасці ўстановы адукацыі: рэалізацыя дзяржаўных адукацыйных стандартаў у сферы агульнай сярэдняй адукацыі, фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму, інтэлектуальнае, духоўна-маральнае, творчае, фізічнае і прафесійнае развіццё асобы навучэнца, фарміраванне ў яго ведаў, уменняў, навыкаў і кампетэнцый.
Мэта на 2025/2026 навучальны год: стварэнне ўмоў, якія забяспечваюць функцыянаванне ўстановы ў рэжыме развіваючай і інавацыйнай дзейнасці, арыентаванай на высокі ўзровень якасці адукацыйных паслуг.
Задачы:
- павышэнне якасці адукацыі праз удасканаленне сістэмы работы з навучэнцамі з рознай адукацыйнай матывацыяй і рознымі сацыяльнымі патрэбамі ва ўмовах дапрофільнай і профільнай падрыхтоўкі;
- садзейнічанне развіццю патрэбнасці ў здаровым ладзе жыцця праз удасканаленне сістэмы работы ўстановы па захаванні і ўмацаванні здароўя ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу;
- удасканаленне сістэмы работы па духоўна-маральным выхаванні навучэнцаў, прафілактычнай работы з навучэнцамі і іх законнымі прадстаўнікамі па папярэджанні супрацьпраўных паводзін непаўналетніх, фарміраванні навыкаў бяспечных і адказных паводзін;
- садзейнічанне павышэнню ўзроўню педагагічнага майстэрства педагогаў праз індывідуалізацыю метадычнай работы, выкарыстанне розных платформ дыстанцыйнага навучання ў адукацыйным працэсе.
Функцыі
Установа будуе свае адносіны з сям'ёй па пытаннях адукацыі навучэнцаў на прынцыпах супрацоўніцтва;
узаемадзейнічае з установамі дадатковай адукацыі, дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя, установамі культуры, спорту, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі;
падтрымлівае дзейнасць маладзёжных і дзіцячых грамадскіх арганізацый (аб'яднанняў), якая не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
Ва ўстанове забараняецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх арганізацый (аб'яднанняў), якія маюць палітычныя мэты, а таксама стварэнне і дзейнасць ананімных ці іншых рэлігійных арганізацый, якія супярэчаць заканадаўству.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Туголіцкая сярэдняя школа Бабруйскага раёна»
Адрас: 213838, Бабруйскiраён, пас. Туголiца, вул.60 гадоу Кастрычнiка, 24
сайт: http://tugolica.bobruisk.edu.by/ru , e-mail: tugolica@bobruisk.edu.by
СТРУКТУРА УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
Кіраўнік УА: Дырэктар Асіповіч Ірына Анатольеўна,
каб.21, 1 этаж, тэл. +375 225 71 41 64
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце: Бурак Наталля Іванаўна,
каб.37 , 2 этаж, тел. +375 225 71 41 63
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце: Макарчанка Вольга Мікалаеўна, каб.37 , 2 этаж, тэл. +375 225 71 41 63
Загадчык гаспадаркі: Лаўрыновіч Святлана Вячаславаўна,
1 этаж, тел. +375 225 71 41 63
Сакратар: Віктарэнка Аксана Уладзіміраўна, каб.20, 1 паверх, тэл. +375 225 71 41 63
Бібліятэкар: Башынская Паліна Мікалаеўна, 1 паверх, тэл. +375 225 71 41 63
Педагог-арганізатар: Віктарэнка Аксана Уладзіміраўна, каб.20, 1 паверх, тэл. +375 225 71 41 63
Педагог-псіхолаг: Баранава Ларыса Вітальеўна, каб.22, 1 паверх, тэл. +375 225 71 41 63
Педагог сацыяльны: Вядзенкіна Галіна Мікалаеўна, каб.22, 1 паверх, тэл. +375 225 71 41 63
РЭЖЫМ ПРАЦЫ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ:
панядзелак: 08.00 - 20.00
аўторак - пятніца 08.00 - 18.00
субота: 08.00 - 15.00
нядзеля: выходны
Навучальныя заняткі арганізаваны ў 1 змену
Уваход вучняў у будынак школы - 8.00.
Пачатак заняткаў - 8.15. Заканчэнне заняткаў -14.45
Правядзенне ўсіх пазакласных мерапрыемстваў, а таксама знаходжанне настаўнікаў, супрацоўнікаў і вучняў у будынку школы дапускаецца толькі да 19.00.
Наш герб, сцяг і гімн
|
|
|
Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына; Памiж сваiх i чужакоў яна нам ласкай матчынай. Аб ёй мне баюць казкi-сны, вясеннiя праталiны I лесу шэлест верасны, i ў полi дуб апалены.
Аб ёй мне будзiць успамiн на лiпе бусел клёкатам I той стары амшалы тын, што лёг ля вёсак покатам. Аб ёй мне баюць казкi-сны, вясеннiя праталiны I шэлест лесу верасны, i ў полi дуб апалены.
I тое нуднае ягнят бляянне-зоў на пасьбiшчы, I крык варонiных грамад на могiлкавым кладбiшчы. Жыве з ёй дум маiх сям'я I снiць з ёй сны нязводныя... Завецца ж спадчына мая ўсяго старонкай роднаю.
|
Усё некалі бывае першы раз.
У памяці кожнага чалавека застануцца першыя сябры, першыя паразы і перамогі. І гэты "першы раз" проста не аддзелім ад школы. Школа застаецца ў памяці кожнага чалавека, кім бы ён не стаў у наступным жыцці: настаўнікам, лекарам, лётчыкам, навукоўцам ці звычайным працоўным. Кожны выпускнік школы памятае першага настаўніка ці класнага кіраўніка, памятае першую адзнаку, і не важна, добрая яна была ці дрэнная. Школа - гэта важная прыступка ў жыцці кожнага чалавека...
Гісторыя Туголіцкай сярэдняй школы
Гісторыя заснавання
У 1957 годзе ў пасёлку Туголіца Бабруйскага раёна адкрыта сярэдняя школа. Яна пабудавана па тыпавым праекце на 140 навучэнцаў торфапрадпрыемствам "Туголіца" і сфарміравана на базе Дзямідкавіцкай сямігадовай школы, якая знаходзілася ў вёсцы Варановічы. Дзямідкавіцкая сямігадовая школа была сфарміравана на базе земскага народнага вучылішча, якое было заснавана ў 1908г.
На будаўніцтва і абсталяванне школы затрачана больш за 830 тысяч рублёў.
Будынак новай школы быў цагляным і двухпавярховым. У новы будынак прыйшло 207 вучняў. Гэта былі дзеці працоўных пасёлка і калгаснікаў калгасу імя Сталіна. Стужку на адкрыцці школы ўрачыста перарэзала вучаніца першага класа Людміла Міхалап, якая цяпер пражывае ў Санкт-Пецярбургу і многа гадоу працавала выкладчыкам адной са школ.
На пачатковым этапе педкалектыў школы фармаваўся за кошт школ раёна. Настаўнікі Галавач Н.Я., Курловіч А.Ц., Эпштэйн А.У., Цыбулькіна А.М., Мейціна Ф.З., Мацюшонак Ф.І., Вінакурава В.А. працавалі ў Дзямідкавіцкай школе. Канончык А.М., Дземідовіч Л.П., Зыкава М.С. прыбылі з Міхалеўскай школы, Шабашэвіч Н.Г., Гудзеў В.С., Рэзнік А.Я. – з Брожскай, Сычкоўскай і Хімаўскай школ.
Гісторыя развіцця Туголіцкай сярэдняй школы
За 69 гадоў існавання Туголіцкая сярэдняя школа выпусціла больш за 850 навучэнцаў. Многія з іх скончылі вышэйшыя і сярэдне-спецыяльныя навучальныя ўстановы, паспяхова працавалі і працуюць ва ўсіх галінах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, навукі і культуры, сферы бытавога абслугоўвання. Яны сёння жывуць у Маскве, Калінінградзе, Ленінградзе, Харкаве, Мінску, Полацку, Магілёве і іншых гарадах.
Больш за 30 чалавек скончылі педагагічныя навучальныя ўстановы і прысвяцілі сваё жыццё выхаванню і адукацыі маладога пакалення. Сёння ў школе працуюць выпускнікі: Віктарэнка А.У., Брэль (Рынг) Л.Ф., Рыбачонак (Мурашова) Ж.Э., Расоха (Саўко) Н.І.. 11 чалавек скончылі, альбо вучацца ў ваенных навучальных установах.
Педагагічны калектыў школы ўзначальвалi шэсць дырэктараў. Пяць з іх - мужчыны. У 2007 годзе - упершыню ў гісторыі школы, педагагічны калектыў узначаліла жанчына - Асіповіч Ірына Анатольеўна.