Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Туголіцкая сярэдняя школа Бабруйскага района»
Урок беларускай мовы
Х клас
Тема:Правапіс падоўжаных зычных, некаторых спалучэнняў зычных
Настаўнік: Шаболда Ірына Анатольеўна,
Вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя
Тэма:Правапіс падоўжаных зычных, некаторых спалучэнняў зычных.
Мэта: стварэнне ўмоў для пашырэння і замацавання ведаў аб правапісе падоўжаных зычных, некаторых спалучэнняў зычных
Задачы асобаснага развіцця:
- арганізаваць сітуацыю для самавызначэння вучняў на прагназуемы вынік пазнаваўчай дзейнасці;
- стварыць умовы для развіцця самастойнасці мыслення вучняў і іх рэфлексійных здольнасцей;
- садзейнічаць грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню вучняў.
Плануецца, што напрыканцы ўрока вучні:
- Пашыраць веды аб правапісе падоўжаных зычных і некаторых спалучэнняў зычных;
- Успомняць, чым адрозніваецца падаўжэнне і падваенне;
- Удасканаляць навыкі напісання падоўжаных зычных, некаторых спалучэнняў зычных у адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі;
- Узгадаюць значныя падзеі з гісторыі Бабруйшчыны.
Месцаўрока ў сістэмеўрокаў павучебным прадмеце: трынаццаты ўрок у раздзеле «Фанетыка і арфаэпія. Графіка і афаграфія. Культура маўлення».
Форма ўрока: камбінаваны ўрок.
Метады, якія выкарыстоўваюцца на ўроку: славесныя, наглядныя, практычныя, франтальны, перыядычнага кантролю і самакантролю.
Прыёмы, якія выкарыстоўваюцца на ўроку:работа з заданняміі схемамі, каменціраванае чытанне, тэст, візуалізацыя, пераклад.
Абсталяванне: вучэбны дапаможнік Беларуская мова: вучэбны дапаможнік для 10 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання/Г.М.Валочка [ і інш.]; Мінск Нацыянальны інстытут адукацыі, 2020. – 230 с.; мультымедыйная прэзентацыя.
Ход урока
Ι. Арганiзацыйна- матывацыйны этап (2 хвіліны)
Добры дзень, дзеці і паважаныя госці! Я рада вітаць вас у нашай школе. Спачатку хачу прапанаваць вам урывак з песні “Беларуская мова”.
Гучыць песня групы “Дразды” “Беларуская мова”. ( 1хвіліна 46 секунд). Вось такую цудоўную матуліну мову мы і будем сёння вывучаць.
ΙΙ. Праверка дамашняга задання (1 хвіліна)
А) Франтальнае апытванне
- Што такое дзеканне?
- Што такое цеканне?
- Пры якіх умовах адбываюцца гэтыя з’явы?
- Раскажыце пра асаблівасці “Правапісу д і дз, т і ц”у іншамоўных словах. Мы паўтарылі адметную асаблівасць беларускай мовы.
ΙΙІ. Паведамленне тэмы ўрока, пастаноўка мэт урока (2 хвіліны)
Слайд 1 (дадатак 5 )
На дошцы запісаны словы: пакаленне, змаганне, выпрабаванне. Гляньце на словы. Што іх аб’яднўвае? (Падоўжаныя зычныя). Тэма ўрока - “Правапіс падоўжаных зычных, некаторых спалучэнняў зычных”. Запісваюць у сшыткі. Як вы думаеце, што мы будзем рабіць на ўроку?
Слайд 2 (дадатак 5 )
( Вучні фармулююць мэты ўрока)Настаўнік: на працягу ўрока вы будзеце много працаваць, выконваць розныя заданні, якія праверыце і ацэніце самі. Адзнакі будзеце выстаўляць у ліст самакантролю(Дадатак 1).
ΙV. Вывучэнне новага матэрыялу ( 7 хвілін)
Тэма “Правапіс падоўжаных зычных, некаторых спалучэнняў зычных” для вас не новая. Звернемся да пр.126.
А) пр. 126
Вусна адкажыце на пытанні, прывядзіце прыклады
- У якім становішчы зычныя гукі вымаўляюцца падоўжана?
- Як на пісьме перадаецца падоўжанае вымаўленне гукаў?
- Якое спалучэнне літар выкарыстоўваецца для перадачы на пісьме падоўжанага гука ДЗ’ ?
- У якіх словах зычныя гукі не падўжаюцца?
Б) Зараз вы выканаеце невялікі тэст.(Дадатак 2 )
Тэставае заданне з наступнай самакарэкцыяй (2 хвіліны)
1. Адзначце словы, у якіх прапушчаны літары:
1) даўгалец..е 2) кас..а 3) Тац..яна 4) калон..а 5) стаго..дзе
2. Адзначце словы, у якіх пішацца дзве літары н:
1) то(н/нн)а 2) мадо(н/нн)а 3) Га(н/нн)а 4) злама(н/нн)ы 5) насе(н/нн)е
3. Адзначце правільна напісаныя словы:
1) прафессія 2) бяссонечны 3) карэнье 4) ноччу 5) класс
4.Адзначце словы, у якіх адбываецца падваенне:
1) туманны 2)аддаць 3) жыццё
5. Адзначце словы, у якіх адбываецца падаўжэнне:
1) пяццю 2) сонны 3) галлё
Вучні правяраюць правільнасць выканання тэста і ставяць сабе адзнакі ў ліст самакантролю. Разам з настаўнікам аналізуюць правільнасць выканання.
Слайд 3(дадатак 5 )
Тэст 1 1) 1,3,5 2) 2,3,5 3) 2,4 4) 1,2 5) 1,3
В) Чытанне правіла на с. 74.
Прачытайце правілаі падумайце, ці была для вас якая-небудзь новая інфармацыя.
Абмеркаванне прачытанага:
Ці была якая-небудзь новая для вас інфармацыя? Схема на слайдзе.
Слайд 4 (дадатак 5 )
ж
|
жж
|
збожжа
|
з
|
зз
|
палоззе
|
Д
|
ддз
|
стагоддзе
|
л
|
памiж
|
лл
|
галлё
|
н
|
галоснымi
|
нн
|
каменне
|
с
|
сс
|
калоссе
|
ц
|
цц
|
жыццё
|
ч
|
чч
|
ноччу
|
ш
|
шш
|
мышшу
|
Ці адбываецца падаўжэнне ў запазычаных словах?
У якіх запазычаных словах адбываецца падаўжэнне?
Колькі літар н пішацца ў дзепрыметніках прошлага часу залежнага стану?
Я зрабіла для вас спасылку на відэаўрок, да якога вы можаце звярнуцца, каб паўтарыць тэму(Дадатак 4).Заданні на правапіс падоўжаных зычных і некаторых спалучэнняў зычных былі ў тэстах кожны год, як правіла, гэто 6 і 7 пытанне. Вы можаце пагартаць зборнікі і паглядзець самі, таму выконваць падобныя заданні вам будзе карысна.
Давайце яшчэ раз ўспомнім, чым адрозніваецца падаўжэнне і падваенне (вучні разам з настаўнікам скаладаюць схему)
Падаўж энне
|
Падваенне
|
1 марфема
|
Розныя марфемы:
прыстаўка + корань (аддаць)
корань+ суфікс (сонны)
|
Слайд 5 (дадатак 5 )
V. Першаснае замацаванне набытых ведаў (13 хвілін)
А) Выкананне пр.127 з наступнай самаправеркай і выстаўленем адзнак у ліст самакантролю. (4 хвіліны)
Калекцыя, палоззе, дванаццаць, гнездаванне, узбярэжжа, барыкада, тона, ралля, Ільіч, перон, сёння, масаж, ванна, пасажыр, пісьменнік, налью, наваколле, раўнадушша, праменне, адзенне, пытанне, Ульянавіч, разводдзе, тэрыторыя, граматыка, Палессе, аблічча, світанне, эфектыўны, раздолле.
Слайд 6 (дадатак 5 )
Б) Знаёмства з тэмай “Правапіс некаторых спалучэнняў зычных” (3 хвіліны)
Чаму людзі гавораць, што па-беларуску пісаць прасцей, чым па-руску?Якую фразу мы чулі много разоў пра асаблівасці беларускага правапісу? Як чуецца так і пішацца. Так, і правіла, якое мы зараз успомнім, даказвае гэта.
Прагляд фрагмента відэароліка “Вымаўленне і правапіс зычных” https://www.youtube.com/watch?v=cSVXXahIrjY (Час: 18.20-20.51)(Дадатак 4)
Чытанне правіла і параўнанне з матэрыялам відэароліка.
Слайд 7 (дадатак 5 )
В)Выкананне пр.133 з наступнай самаправеркай і выстаўленем адзнак у ліст самакантролю. (2 хвіліны)
Праязны, быць праездам, вусны, неміласэрны, пахіснуцца, хістацца, свіснуць, разасланы, колькасны, бязлітасны, фарпосны, Рэмбрант, пачэсны, няўрымслівы, сэрца.
Г) Беларусь – наша родная краіна са сваёй гісторыяй, шчаслівай і трагічнай. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову, растлумачце правапіс одной ці двюх літар і падумайце, што іх аб’ядноўвае.
Перакладзіце вусна з рускай мовы на беларускую растлумачце выбар адной ці дзвюх літар.( 4 хвіліны)
Слайд 8(дадатак 5 )
Отечественная война – Айчынная вайна.
Признанная победа – прызнаная перамога.
Усилие воли – намаганне волі.
Непобеждённая Беларусь – непераможаная Беларусь.
Мои убеждения – мае перакананні.
Территория страны – тэрыторыя краіны.
Слайд 9 (дадатак 5 )
Вусна складзіце па адным сказе з атрыманымі словазлучэннямі.
VІ. Фізкультхвілінка (2 хвіліны)
Давайце адпачнем. Я вам буду гаварыць фразеалагізмы, а вы паказваць жэстамі і мімікай. Чым весялей, тым лепш. Мы ж адпачываем.
Паціраць рукі Галаву ламаць Стаяць на вушах Браць сябе ў рукі
Абы з рук Ногі ў рукі Гнуць спіну Разводзіць рукамі Галава кругам
І невялікая гімнастыка для вачэй: пастарайцеся вачыма намаляваць той знак прыпынку, які я прапаную: кропка, коска, працяжнік, дужкі.
VІІ. Фарміраванне ўменняў і навыкаў ( 13 хвілін).
А) Назва якой вуліцы і якога раёна горада Бабруйска з’яўляюцца яркімі прыкладамі правіла “Правапіс некаторых спалучэнняў зычных”? (Вуліца Шміта, Фарштат).
Слайд 10(дадатак 5 )
Адкуль пайшла назва раёна Фарштат? (Выступленне падрыхтаванага вучня) (2 хвіліны)
Слайд 11(дадатак 5 )
Б) Давайце ўспомнім самую страшную і горкую старонку нашай гісторыі. Як вы думаеце, пра што пойдзе размова? (Вялікая Айчынная вайна). У вас было апераджальнае заданне падрыхтаваць інфармацыю пра землякоў, якія ўдзельнічалі ў вайне або пацярпелі ад яе. Раскажыце , калі ласка, пра іх. Толькі старайцеся выкарыстоўваць словы з падоўжанымі зычнымі. Гэта было вашым заданнем. Астатнія слухаюць і запісваюць словы з падоўжанымі зычнымі.
Выступленні двух вучняў (5 хвілін) пра Проніна Афанасія Іосіфавіча
Слайд 12 (дадатак 5 ) пра Баня Мікалая Паўлавіча
Слайд 13 (дадатак 5 )
Усе гэтыя ўспаміны ўвашлі ў “Кнігу памяці пакаленняў”, якую стварылі прадстаўнікі нашай школы. Вы ўсе яе бачылі, ведеце, як збіраліся звесткі для стварэння кнігі.Госці могуць пазнаёміцца з “Кнігай памяці пакаленняў” на першым паверсе.
Слайд 14(дадатак 5 )
Скажыце, чаму мы, пакаленні, якія не бачылі вайны, павінны ведаць пра яе, захоўваць памяць?
Слайд 15(дадатак 5 )
В) Успомніце, якія правілы мы разглядамі сёння. Выканайце тэст(Дадатак 4).
Тэставае заданне па тэме ўрока з наступнай самаправеркай і выстаўленем адзнак у ліст самакантролю. (6 хвілін)
- Адзначце правільна папісаныя словы:
1) каміссія 2) карэнье 3) узвышша 4) абмеркаванне 5) рассудзіць
2. Адзначце правільна папісаныя словы:
1) аллея 2) бяссонечны 3) паленье 4) карыстанне 5) падножжа
3. Адзначце правільна напісаныя словы:
1) праяздны 2) фарштадт 3) капусны 4) Шміт 5) хрустнуць
4.Адзначце словы, у якіх адбываецца падваенне:
1) сонны 2) аддаць 3) галлё 4)аббегчы 5) суддзя
5. Адзначце словы, у якіх адбываецца падаўжэнне:
1) ноччу 2) лімонны 3) бяззубы 4)калоссе 5) мільённы
6. Адзначце правільна напісаныя словы:
1) раздолье 2) Іна 3) Жанна 4)сэрдца 5) ламачча
7. Адзначце правільна напісаныя словы:
1) Ульяна 2) Алла 3) сонца 4)лью 5) Палессе
8) Адзначце правільна напісаныя словы:
1) падтрыманны 2) вагонны 3) зламаны 4)выяздны 5) суайчыннік
9) Адзначце няправільна напісаныя словы:
1) замежжа 2) группа 3) завяршэнье 4) панна 5) алавянны
10) Адзначце няправільна напісаныя словы:
1) кассір 2) палоззе 3) выкарыстанны 4) балада 5) вуголье
Слайд 16 (дадатак 5 )
Тэст 2 Адказы
- 3,4,5
- 2,4,5
- 3,4
- 1,2,4
- 1,4
|
- 2,3,5
- 1,3,4,5
- 2,3,5
- 2,3,5
- 1,3,5
|
VІІІ. Падвядзенне вынікаў урока (2 хвіліны)
Слайд 17 (дадатак 5 )
- Калі адбываецца падаўжэнне?
- Як на пісьме перадаецца падаўжэнне гука дз’?
- Што трэба адрозніваць ад падаўжэння?
- Калі не адбываецца падаўжэнне зычных?
Вылічыце сярэднюю адзнаку з усіх тых, что атрымалі за ўрок, назавіце яе. Я згодна з вашай адзнакай, за гэты ўрок вы атрымалі…
ІХ. Рэфлексія (2 хвіліны) Працягніце фразы:
У канцы ўрока я ведаю… У канцы ўрока я разумею…
У канцы ўрока я ўмею… Гэта ўсё мне трэба для таго, каб …
Трэба звярнуць увагу на ….
Х. Дамашняе заданне (1 хвіліна)
Параграф 16,17, практыкаванне 135.
ДАДАТАК 1 Ліст самакантролю
Тэст 1
|
|
Практыкаванне 127
|
|
Практыванне 133
|
|
Апераджальнае заданне
|
|
Тэст 2
|
|
Сярэдняя адзнака
|
|
ДАДАТАК 2 Тэст 1
- Адзначце словы, у якіх прапушчаны літары:
1) даўгалец..е 2) кас..а 3) Тац..яна 4) калон..а 5) стаго..дзе
2. Адзначце словы, у якіх пішацца дзве літары н:
1) то(н/нн)а 2) мадо(н/нн)а 3) Га(н/нн)а 4) злама(н/нн)ы 5) насе(н/нн)е
3. Адзначце правільна напісаныя словы:
1) прафессія 2) бяссонечны 3) карэнье 4) ноччу 5) класс
4. Адзначце словы, у якіх адбываецца падваенне:
1) туманны 2) аддаць 3) жыццё
5. Адзначце словы, у якіх адбываецца падаўжэнне:
1) пяццю 2) сонны 3) галлё
ДАДАТАК 3 Тэст 2
- Адзначце правільна папісаныя словы:
1) каміссія 2) карэнье 3) узвышша 4) абмеркаванне 5) рассудзіць
2. Адзначце правільна папісаныя словы:
1) аллея 2) бяссонечны 3) паленье 4) карыстанне 5) падножжа
3. Адзначце правільна напісаныя словы:
1) праяздны 2) фарштадт 3) капусны 4) Шміт 5) хрустнуць
4.Адзначце словы, у якіх адбываецца падваенне:
1) сонны 2) аддаць 3) галлё 4) аббегчы 5) суддзя
5. Адзначце словы, у якіх адбываецца падаўжэнне:
1) ноччу 2) лімонны 3) бяззубы 4) калоссе 5) мільённы
6. Адзначце правільна напісаныя словы:
1) раздолье 2) Іна 3) Жанна 4)сэрдца 5) ламачча
7. Адзначце правільна напісаныя словы:
1) Ульяна 2) Алла 3) сонца 4)лью 5) Палессе
8) Адзначце правільна напісаныя словы:
1) падтрыманны 2) вагонны 3) зламаны 4) выяздны 5) суайчыннік
9) Адзначце няправільна напісаныя словы:
1) замежжа 2) группа 3) завяршэнье 4) панна 5) алавянны
10) Адзначце няправільна напісаныя словы:
1) кассір 2) палоззе 3) выкарыстанны 4) балада 5) вуголье
ДАДАТАК 4
Вымаўленне і правапіс зычных
|
Падоўжаныя зычныя, іх правапіс
|
ДАДАТАК 5
Слайд 1
|
Слайд 2
|
Слайд 3
|
Слайд 4
|
Слайд 5
|
Слайд 6
|
Слайд 7
|
Слайд 8
|
Слайд 9
|
Слайд 10
|
Слайд 11
|
Слайд 12
|
Слайд 13
|
Слайд 14
|
Слайд 15
|
Слайд 16
|
Слайд 17
|
Слайд 18
|
|
Слайд 19
|
|
разгарнуць » / « згарнуць